Шыфр
411Е000002_160
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, пл. Тызенгаўза, 1
Датаванне
1905 г.
Апісанне
Комплекс гродзенскай акруговай лячэбніцы пабудаваны ў 1895-1912 гг. Паводле даследчыка І. Трусава, у стварэнні комплекса прынялі ўдзел архітэктар М. Плотнікаў і інжынер Л. Сямёнаў. Гэта быў адзін з першых на тэрыторыі Беларусі бальнічных комплексаў павільённага тыпу. Будынкі адна-трохпавярховыя, пабудаваныя ў характэрным для канца 19-пачатку 20 ст. "цагляным" стылі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі былой бальніцы размяшчалася ваеннае ведамства. Усе будынкі былі пад адным адрасам вул. М. Горкага, 1. У пачатку 1990-х гг. частка будынкаў, размешчаных бліжэй да пл. Тызенгаўза, перададзена Гродзенскаму дзяржаўнаму універсітэту і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пл. Тызенгаўза, 1. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады не тынкаваныя, абліцаваныя жоўтай цэглай. Падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам з сухарыкамі. Лучковыя аконныя праёмы аформлены абрамленнямі з замковым каменем. Новазробленыя тынкам абрамленні сказілі першапачатковы выгляд будынка.