зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

712Г000201

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1939 - 1941 гг.

Стыль

Постканструктывізм

Апісанне

Будынак № 91 разам з домам № 93 складаюць адзіны архітэктурны ансамбль, размешчаны на адрэзку пр. Незалежнасці, абмежаваным вул. Калініна і бульварам Талбухіна. Пачатак фарміравання горадабудаўнічай структуры гэтай часткі Мінска прыпадае на пачатак ХХ ст. У 1926 г. прафесар В. Сямёнаў і архітэктар М. Палякоў склалі схему новай планіроўкі Мінска. Яна паслужыла асновай для далейшага развіцця праспекта. Будынак па праспекце Незалежнасці, 91 быў пабудаваны ў два этапы. У 1939-1941 гг. быў узведзены вуглавы Г-падобны жылы дом. У 1954-1955 гг. пабудаваны цэнтральны корпус, які аб'яднаў яго з жылым домам № 93. Аўтар праекта цэнтральнай часткі архітэктар М. Ліўшыц. За час існавання жылы дом захаваў сваё архітэктурнае рашэнне. У 2002 г. праводзіўся капітальны рамонт дома.