Шыфр
712Г000204
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1934 - 1935 гг.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Будынак з'яўляецца выдатным узорам архітэктуры канструктывісцкага стылю. Праект абсерваторыі распрацаваў у 1929-1930 гг. архітэктар І.І. Валадзько ў двух варыянтах. Валадзько Іван Іосіфавіч (1895 - 1984) - беларускі архітэктар, кандыдат архітэктуры (1966).Будаўнічыя работы распачаліся ў 1934 г. паводле другога варыянта праекта І.Валадзько. Падчас будаўніцтва архітэктурнае рашэнне фасадаў было спрошчана, не выкарыстаны дэкаратыўныя пано, фрыз, руст і скульптуры. У 1935 г. абсерваторыя ўжо пераехала ў новы будынак. Будынак трохпавярховы з высокім цокальным паверхам, прамавугольны ў плане з цэнтральным рызалітам і тамбурам на галоўным (паўночным) фасадзе. У прасторавай кампазіцыі будынка вылучаны аб'ёмы дзвюх лесвічных клетак, якія выступаюць на бакавых фасадах і ўзвышаюцца над дахам. Лесвічныя клеткі на бакавых фасадах маюць суцэльнае вертыкальнае зашкленне. Верхнія пляцоўкі лесвічных клетак абгароджаны металічным парапетам паміж цаглянымі слупкамі. На іх устаноўлены шары. Раней пляцоўкі выкарыстоўваліся для правядзення натурных гідраметэаралагічных вымярэнняў. Вежы лесвічных клетак злучаны паміж сабой адкрытай галерэяй. У якой ступені быў пашкоджаны будынак у Вялікую Айчынную вайну звестак не выяўлена. У 1946 - 1947 гг. будынак быў адрамантаваны і абсерваторыя ўзнавіла работу.