Шыфр
713Г000208
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1949
Апісанне
Партызанскі праспект да 1968 г. называўся Магілёўскай шашой. Па генеральным плане г. Мінска 1946 г. Магілёўская шаша з'яўлялася другім дыяметрам горада, які праходзіў праз пераезд магістралі Мінск-Масква, што звязвала паўднёва-ўсходні прамысловы раён з цэнтрам і іншымі раёнамі горада. Асваенне былой гарадской ускраіны пачалося з будаўніцтвам прамысловых прадпрыемстваў, паблізу якіх і ўзнікалі жылыя раёны. Найбольш верагодна, будынак па Партызанскім праспекце, 31, як і большасць жылых дамоў, навучальных устаноў, інтэрнатаў і г.д., якія існуюць у раёне матацыклетнага і веласіпеднага завода, быў пабудаваны па тыпавым праекце. У сярэдзіне 1980-х гг. будынак быў перададзены Нацыянальнай бібліятэцы пад сховішча. У сувязі з новым функцыянальным прыстасаваннем была праведзена рэканструкцыя будынка з заменай драўляных перакрыццяў на жалезабетонныя, канструкцый даху з новым пакрыццём, перапланіроўка і рамонт інтэр'ераў.
Трохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка стрыманая. У архітэктурным афармленні фасадаў выкарыстаны руст, нескладанага профіля цягі, карнізы, сандрыкі. Па гарызанталі фасады падзелены міжпаверхавай цягай паміж першым і другім паверхамі, падаконнай цягай пад вокнамі другога паверха. Фасадная плоскасць на першым паверсе апрацавана рустам, на другім і трэцім -- гладкая. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. У цэнтры размешчаны дзвярны праём галоўнага ўвахода, фланкіраваны плоскімі лапаткамі.