Шыфр
213Г000022
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак XX cт.
Стыль
Цагляная архітэктура
Апісанне
Будынак знаходзіцца ў Левабярэжным гістарычным раёне горада, які адносіўся да першай, або Узгорскай часткі г. Віцебска, па вуліцы 1-я Даватара, 18. Пабудаваны ў пачатку XX ст. у «Цагляным стылі», як жылы. Сцены будынка выкананы з чырвонай цэглы з дэкаратыўнай цёмна-шэрай расшыўкай швоў. Да дваровага фасада дома, у пасляваенны час, зроблена прыбудова ў глыб дваровай тэрыторыі на захад.
Будынак з'яўляецца прыкладам мясцовай школы цаглянай архітэктуры пачатку XX ст.