Шыфр
713Г000220
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Архітэктурна-планіровачная структура квартала, у якім знаходзіцца будынак № 3, была сфарміравана ў 19 ст. Жылы дом быў пабудаваны ў пачатку 20 ст. Ён быў прамавугольны ў плане трохпавярховы. Фасадам стаяў па лініі вул. Нова-Раманаўскай (сучасная вул. Раманаўская Слабада). У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У пасляваенны час выкарыстоўваўся як жылы дом. Гістарычны воблік будынка захаваўся з нязначнымі стратамі. На бакавым паўднёва-ўсходнім фасадзе прабіты дадатковыя аконныя праёмы, прыбудаваны ўваходны тамбур, на бакавым паўночна-заходнім фасадзе аконныя праёмы замураваны, часткова зменены аконныя праёмы на першым паверсе дваровага фасада.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён