Шыфр
512Г000024
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1790 г.
Стыль
Класіцызм
Двухпавярховы, мураваны, атынкаваны Г-падобны ў плане будынак, з закруглёнай вуглавой часткай. Дом знаходзіцца ў цэнтральным квартале. Галоўным фасадам будынак арыентаваны на Ленінскую вуліцу. Па сярэдзіне фасада невялікі выступ, рызаліт, які завершаны трохвугольным франтонам з пукатымі лічбамі “1790” - годам пабудовы, і фрызам з трыгліфамі. Збоку галоўнага фасада знаходзіцца арачны праезд ва ўнутраны двор, які зачынены. Паверхі аддзелены прафіляваным карнізным паяском. Гладкія сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, абрамлённымі на другім паверсе ліштвамі. Уваход у дом у вуглавой частцы дваровага фасада. Усе памяшканні розныя па сваёй форме. Будынак - помнік архітэктуры класіцызма, адзін з узораў гарадскога жылля канца XVIII ст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён