зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000240

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1949 г. - 1953 г.

Апісанне

Будынак па вул. Свярдлова, 3 праектаваўся як адміністрацыйны (спачатку для ўстановы МУС) адначасова з адміністрацыйным будынкам Будаўніча-мантажнага ўпраўлення трэста "Паўночна-заходні электрамантаж" на рагу вул. Свярдлова і К. Маркса (№ 5). Аўтар праекта архітэктар Р.М. Гегарт. Пректныя работы выконваліся ў "Белдзяржпраекце" ў 1949-1950 гг. Праектаванне вялося ў некалькі стадый. Спачатку ў 1949 г. было распрацавана праектнае заданне. Адміністрацыйны будынак запраектаваны прамавугольны ў плане, чатырохпавярховы. З правага боку тарцовым фасадам быў злучаны з праектуемым адміністрацыйным будынкам упраўлення трэста "Паўнзапэлектрамантаж" (у 1951 г. гэты ўчастак пад забудову перадалі Міністэрству мясной і малочнай прамысловасці, пазней Міністэрству будаўніцтва). Фасады абодвух будынкаў былі кампазіцыйна аб'яднаны. Галоўны фасад дома № 3 вылучаўся неглыбокімі рызалітамі, гарызантальна быў падзелены на два ярусы. Афармленне інтэр'ераў сучаснае. Будынак № 3 разам з дамамі № 5 і 7 ствараюць ансамбль забудовы вул. Свярдлова на адрэзку паміж пр. Незалежнасці і вул. Кірава. У архітэктурным рашэнні фасадаў выкарыстана класіцыстычная ордэрная пластыка.