зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000260

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Усходняя, 34

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Тэрыторыя квартала, дзе размешчаны будынак № 34, увайшла ў межы горада і пачала асвойвацца ў 1930-я гг. Мяркуючы па плане г. Мінска і яго ваколіц 1911 г., раён сучаснай плошчы Я. Коласа ў той час з'яўляўся гарадской ускраінай. На месцы сучаснай плошчы была развілка, ад якой веерам разыходзіліся Барысаўскі тракт (сучасны пр. Незалежнасці), вул. Лагойская (сучасная вул. Я. Коласа), Цнянская дарога (адрэзак сучаснай вул. Цнянскай). Ад Лагойскай вуліцы ў паўночным накірунку амаль паралельна дарозе на Цну адыходзіла вул. Лінейная, якая пазней стала асновай для фарміравання вул. Усходняй. На той час крывалінейная трасіроўка вуліцы Лінейнай адпавядала мясцовай дарозе да лесу. Забудова тут была даволі рэдкай. З паўночна-заходняга боку дарогі на Цну знаходзілася вялікае Камароўскае балота, якое стрымлівала развіццё горада ў паўночным напрамку. У 1911 г. тут была створана доследная балотная станцыя. Прыкладна ад сучаснай вул. Акадэмічнай пачынаўся лясны масіў, які займаў вялікую плошчу на два бакі ад дарогі ў мястэчка Астрашыцкі Гарадок, што з'яўлялася працягам вул. Лагойскай.