Шыфр
713Г000267_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 15
Датаванне
1960 г.
Апісанне
Будынак праектаваўся і будаваўся ў 1954-1960 гг. як цэнтральная станцыя юных натуралістаў. Галоўным архітэктарам праекта з'яўлялася Л. Усава. Чатырохпавярховы з падвалам складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. У плане блізкі да літ. Н, на галоўным фасадзе бакавыя крылы маюць большы вынас у параўнанні з тыльным фасадам. Накрыты вальмавым дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Цокаль абліцаваны чырвоным гранітам. Галоўны фасад асноўнага корпуса вылучаны шырокім рызалітам. Фасад рызаліта вырашаны прысценным шасцікалонным (калоны трохчвэртныя) порцікам карынфскага ордэра. Завершаны порцік карнізам з дэнтыкуламі. Прасценкі паміж калонамі аформлены неглыбокімі арачнымі нішамі, у якіх змешчаны аконныя праёмы: на 1-м і 2-м паверхах па два прамавугольных акна, на 3-м - па адным шырокім аконным праёме і на 4-м паверсе - паўкруглыя аконныя праёмы.