Шыфр
213Г000026_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец XIX ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак №10А па вуліцы Дзімітрава пабудаваны ў канцы XIX ст. у эклектычным стыле. Гэта быў жылы флігель, да яго прымыкаў гаспадарчы будынак (мяркуючы па праёмах, свіран ці стайня). Двухпавярховы прамавугольны ў плане, накрыты аднасхільным дахам.
Будынак былога флігеля з гаспадарчай пабудовай і жылым домам № 10 уяўляюць яскравы прыклад комплекснай гарадской сядзібнай забудовы канца 19 - пачатку 20 стст. Трэба адзначыць, што такіх комплексаў у Віцебску, і ў цэлым у гарадах Беларусі, захавалася няшмат.