Шыфр
713Г000284
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
70-я гады XIX ст.
Будынак № 3 размешчаны ў Траецкім прадмесці -- левабярэжнай частцы гістарычнага цэнтра, вядомым па дакументах 16 -- 18 стст. як Траецкая гара. Старажытная планіровачная структура гэтага раёна захоўвалася да пачатку 19 ст. Летам 1809 г. пажарам была знішчана амаль уся забудова Траецкай гары, пасля гэтага тут былі праведзены істотныя горадабудаўнічыя пераўтварэнні ў адпаведнасці з праектным планам 1817 г.
У 1922 г. будынак быў муніцыпалізаваны. Хутчэй за ўсё, выкарыстоўваўся як жылы дом. У пачатку 1950-х гг. будынак быў адноўлены. Параўноўваючы планы дома 1910 г. і 1951 г., можна адзначыць, што пад час пасляваеннага аднаўлення быў перабудаваны тыльны фасад і зменена канфігурацыя дома. Паўночна-заходні фасад і заходні вугал умацавалі контрфорсамі. Такім чынам, будынак № 3 мае складаную гісторыю фарміравання. Правая палова дома спачатку двухпавярховая пабудавана на пляцы К. Бейліна ў 1870-я гг. У 1889 г. з левага боку да існуючага дома прыбудаваны новы двухпавярховы аб'ём на шырыню 5 аконных праёмаў. У тым жа годзе над існаваўшым і новым будынкам быў надбудаваны трэці паверх. Фасады будынка былі вырашаны лаканічна: прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, падзелены цягамі. У пачатку 1950-х гг. будынак адноўлены і рэканструяваны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён