Шыфр
713Г000285
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1881 - 1882
Стыль
без выразных стылёвых прыкмет
Будынак размешчаны па чырвонай лініі вул. Камсамольскай. Двухпавярховы ў плане блізкі да літары П. Фасады вырашаны спрошчана без дэкору. Галоўны фасад патынкаваны, на першым паверсе прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім — лучковымі, завершаны карнізам. Асіметрычна, са змяшчэннем ад цэнтральнай восі ўправа, размешчаны праезд у двор. Будынак з’яўляецца адным з нямногіх жылых дамоў другой паловы XIXст., што захаваліся па вул. Камсамолъскай на адрэзку паміж пр. Незалежнасці i вул. Інтэрнацыянальнай. Разам з суседнім домам № 24 прадстаўляе невялікі фрагмент шэраговай гістарычнай забудовы вуліцы другой паловы XIX ст. Разам з тым, служыцъ прыкладам унутрыдваровай забудовы пляца, таму што акрамя асноўнага дома, які стаіць па лініі вуліцы, ацалелі дваровыя флігелі, якія цяпер складаюцъ паўночна-заходняе і паўднёва-заходняе крылы будынка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён