Шыфр
713Г000286
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1881 - 1882
Апісанне
Квартал, у якім размешчаны будынак № 24, быў сфарміраваны на працягу XIX cт. Паўночна-ўсходняй мяжой квартала з’яўлялася вул. Феліцыянаўская, затым у другой палове XIX cт. перайменаваная ў Багадзельную, з 1922 г. вул.Камсамольская.
Будынак двухпавярховы трапецападобны ў плане, з невялікай паўночна-заходняй прыбудовай. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, маюць спрошчанае архітэктурнае рашэнне. Галоўны фасад на ўзроўні другога паверха фланкіраваны плоскімі лапаткамі. Фасадная сцяна на першым і другім паверхах прарэзана
прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Будынак разам з домам № 22 прадстаўляе невялікі фрагмент забудовы другой паловы XIX ст. па вул. Камсамольскай на адрэзку паміж пр.Незалежнасці i вул.Інтэрнацыянальнай.