Шыфр
713Г000293
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1947 г. - 1953 г.
Апісанне
Жылы дом складаецца з двух аднолькавых зблакаваных будынкаў. Завершана будаўніцтва, хутчэй за ўсё, у 1956-1957 гг. Пяціпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Галоўны і тарцовыя фасады патынкаваныя, апрацаваныя рустам. Галоўны фасад раскрапаваны трохграннымі рызалітамі, згрупаванымі парамі (усяго 4 пары). Плоскасці рызалітаў па гарызанталі падзелены карнізамі з сухарыкамі, фрызавымі арнаментальнымі паяскамі (выкарыстаны матыў гірлянды і снапоў з сярпамі). Па ўсім фасадзе праходзіць паясок цягі паміж першым і другім паверхамі і пад вокнамі першага паверха. Фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. На першым паверсе ў рызалітах вокны дэкарыраваны падаконнымі паўбалясінамі ў нішах. Завершаны фасад карнізам з дэнтыкуламі, шырокім фрызавым поясам з ляпнымі ламбрэкенамі. Па краю даху праходзіць балюстрадны парапет. Фасады паміж рызалітамі завершаны фігурнымі атыкавымі франтонамі, апаясанымі карнізамі і ўвянчанымі вазамі, што надае будынку асаблівую выразнасць. Тымпаны франтонаў прарэзаны круглымі люкарнамі. Дзвярныя праёмы на галоўным фасадзе фланкіраваны філянговымі пілястрамі. Да ўваходаў вядуць лесвіцы з ганкам, якія маюць балюстрадныя парапеты.