Шыфр
713Г000294
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 г.
Жылы дом № 19 праектаваўся і будаваўся ў комплексе з жылым домам № 41 па вул. Ульянаўскай. Жылыя дамы будаваліся ў адпаведнасці з праектам планіроўкі чырвоных ліній і забудовы Прывакзальнай плошчы. Пяціпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны і правы тарцовы фасады патынкаваныя і апрацаваныя рустам. Цокаль аддзелены карнізам у форме валіка. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Па гарызанталі падзелены цягамі паміж другім і трэцім, трэцім і чацвёртым паверхамі, пад вокнамі чацвёртага паверха.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён