зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000299

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1903 - 1904 гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Мураваны будынак, які захаваўся да нашага часу пад № 33, быў узведзены ў 1903 – 1904 гг. упрытык да драўлянага жылога дома. У ацэначнай ведамасці нерухомай маёмасці квартала на 1910 г. указвалася, што будынку 6 год. Будынак характарызаваўся як мураваны трохпавярховы, крыты жалезам, на дах было выведзена 20 дымавых комінаў. На кожным паверсе дома налічвалася па 4 пакоі з прыхожымі, на 1-м паверсе яшчэ была кухня. Усе памяшканні на трох паверхах былі заняты казармамі  Серпухаўскога палка. 

Як выкарыстоўваўся будынак у даваенны перыяд, у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці і Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь дакументальных звестак не выяўлена. Мажліва, на плане г. Мінска 1934 г. пазначана дваровае крыло дома № 33, якое стаяла перпендыкулярна да вул. Камунальнай (цяпер вул. М. Багдановіча). У легендзе да плана паведамляецца, што ў ім знаходзіўся медпункт піўзавода “Беларусь” (цяпер “Аліварыя”).

У Вялікую Айчынную вайну будынак быў пашкоджаны. Прыбудовы да яго ў двары былі разбураны. Адноўлены ў канцы 1940-х гадоў. Хутчэй за ўсё, цяперашняе аблічча жылы дом атрымаў падчас пасляваеннага аднаўлення. 

У 1960 г. быў распрацаваны праект і праведзены капітальны рамонт жылога дома з заменай пячнога ацяплення на цэнтралізаванае. У ходзе эксплуатацыі жылога дома большасць аконных і дзвярных запаўненняў заменена.