Шыфр
411Е000002_107
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Паўлоўскага, 6
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак трохпавярховы прамавугольны ў плане накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Фланкіраваны лапаткамі на ўзроўні 1-га і 2-га паверхаў. На першым паверсе ў цэнтры размешчаны дзвярны праём. Захаваліся філянговыя дзверы з каробкай. Фасад падзелены міжпаверхавай цягай, паміж другім і трэцім паверхамі захаваўся карніз з сухарыкамі першапачатковага аб'ёма. Пабудаваны на пачатку XX ст. як жылы даходны дом, у якім не было лавак, крамаў ці майстэрняў. У 1923 г. меў на фасадзе два балконы (не захаваліся). Перабудаваны ў 1968 г., тады ж дом быў атынкаваны.