Шыфр
411Е000002_112
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Будынак па вул. Паўлоўскага № 15 — Верагодна, дом Жолондкоўскага. Пабудаваны ў канцы XIX ст. Эклектыка, аднак гаўбец выкананы ў стылі мадэрну. З 1906г. тут знаходзіўся пункт яўрэйскай эміграцыі ў Палесціну і ЗША. Будынак двухпавярховы прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Цокаль патынкаваны, фасады тонка зацёртыя і пафарбаваныя. Галоўны фасад фланкіраваны лапаткамі. Па гарызанталі падзелены міжпаверхавай і падаконнымі цягамі, завершаны прафіляваным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі і прамымі сандрыкамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён