зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_114

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Паўлоўскага, 21

Датаванне

1915

Стыль

эклектыка

Апісанне

Будынак па вул. Паўлоўскага № 21 — верагодна, дом Малевіча. Пабудаваны ў 1915 г. Эклектыка. Будынак трохпавярховы прамавугольны ў плане накрыты вальмавым дахам. Цокаль абліцаваны пліткай "кабанчык", фасады непатынкаваныя. Флангі фасада вылучаны руставанымі лапаткамі, завершаны фігурнымі атыкамі, плоскасці якіх дэкарыраваны нішамі. На другім і трэцім паверхах па баках фасада размешчаны балконы з ажурнымі агароджамі. Яшчэ адна пара руставаных лапатак змешчана ад цэнтральнай восі да паўднёва-ўсходняга краю фасада. На будынку размешчана мемарыяльная дошка памяці генерал-палкоўніка М.Паўлоўскага (1903-1960гг.).