Шыфр
411Е000002_115
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Свярдлова, 3
Датаванне
1908 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Свярдлова № 3 — новы будынак яурэйскага шпіталя, медвучылішча. Год пабудовы — 1908. Адзін з лепшых узораў эклектыкі з элементамі стылю мадэрн. Будынак трохпавярховы, прамавугольны ў плане з невялiкай прыбудовай, накрыты двухсхiльным дахам. Галоўны фасад не тынкаваны, абліцаваны жоўтай цэглай. Кампазiцыя галоўнага фасада сiметрычная. Цэнтральная частка вылучана неглыбокім рызалiтам. На першым паверсе рызаліта размешчаны галоўны ўваход, фланкіраваны канеліраванымі лапаткамі і аформлены металічным навесам з ажурным фрызам на металічных фігурных калонках.