Шыфр
411Е000002_116
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак па вул. Свярдлова № 4 — Новыя жандармскія казармы. Год пабудовы — 1902. Эклектыка. На ганку захавалася лацінская манаграма: “SALVE”. Будынак двухпавярховы, Г-падобны ў плане, са скошаным вуглом. Сцены неатынкаваныя, акрамя цэнтральнай (вуглавой) часткi галоўнага фасада. Цокаль аблiцаваны камнем. Фасадная сцяны асноўнага аб'ёма з заходняга боку члянёна лапаткамi, прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Вокны першага паверха падкрэслены падаконнай цягай, другога -- шматслойнымі карнізамі. Паміж аконнымі праёмамі першага і другога паверхаў прасценкі аформлены квадратнымі нішамі. Цэнтральная частка фасада вылучана несапраўдным рызалітам, завершаным франтонам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён