Шыфр
411Е000002_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Васілька, 4
Датаванне
1901 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Васілька, 4 — магчыма, дом Зараховіча. Паводле «Спіса плацельшчыкаў кватэрнага падатку» 1886 г. участкам, на якім быў пазней пабудаваны гэты дом, валодаў Віталігій Рыгоравіч Макарэвіч. Ён таксама значыцца ў спісе пацярпелых ад пажара 1885 г., г.зн., што драўляная забудова на гэтым участку магла быць часткова знішчана. У 1901 г. пабудаваны ўласны дом. У інвентары 1910/15 гг. пазначана, што каменным двухпавярховым домам (і каменным сараем, абодва пакрытыя бляхай) валодаў Лейба Кемпнер, пры гэтым былы ўладальнік участка В. Макарэвіч жыў у гэтым доме ў кватэры №2.
Эклектыка з элементамі мадэрну — чыгунны гаўбец, лесвічныя парэнчы. У пачатку 1920-х гг. домам валодалі спадкаемцы Л. Кемпнера. Заезд ад вуліцы Рыдз-Сміглы праз драўляныя вароты. Дом дабудоўваўся цягам 1920-х гг. Унутры захавалася ажурная агароджа лесвіцы і падлога з плітак на лесвічных пляцоўках.