зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_122

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Свярдлова, 22А

Датаванне

1899

Стыль

эклектыка

Апісанне

Будынак па вул. Свярдлова № 22 а — Год пабудовы — 1899. Эклектыка. Двухпавярховы з мансардай прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Сцены не тынкаваныя, абліцаваныя жоўтай цэглай. Фасады па гарызанталі падзелены міжпаверхавай і падаконнымі цягамі з сухарыкамі, завершаны карнізам з сухарыкамі. Лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі. Падчас рэканструкцыі будынка захаваны рытм аконных праёмаў, некаторыя з якіх забудаваны ў сувязі з функцыянальным прызначэннем с утварэннем нішы.