Шыфр
411Е000002_124
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1879 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом №10 па вул. Сацыялістычнай размешчаны ў гістарычным раёне Гродна пад назай Гарадніца.
Згодна матэрыялам пашпартызацыі забудовы гістарычнага цэнтра Гродна, жылы дом №10 па вул. Сацыялістычнай (у канцы ХІХ ст. - 30-х гадах ХХ ст. вуліца называлася Паштовай) быў пабудаваны ў 1870 г. у стылі мадэрн і належаў купцу Самуілу Кашэўніку.
У 1908 г. да асноўнага аб'ёма будынка з боку дваровага фасада быў прыбудаваны двухпавярховы флігель.
Апошнія архіўныя звесткі аб будынку адносяцца да 1924 г., калі праводзілася поўная інвентарызацыя пабудоў горада. Згодна інвентарызацыі, уладальнікам дома заставаўся Самуіл Кашэўнік. Ён актыўна здаваў жылыя памяшканні ў наём, усяго ў доме пражывала 36 чалавек. Да 1941 г. дом быў выключна жылы.
У пасляваенныя гады к дому быў прыбудаваны аб'ём (зараз дом №12), на 1 паверсе размясціўся паштамп, у падвале - бомбасховішча, 2 і 3 паверхі былі жылыя. У 1950-1960 гг. у доме быў праведзены рамонт.