зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_126

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Сацыялістычная, 19

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак па вуліцы Сацыялістычная № 19 пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. Гродзенскае аддзяленне дзяржбанка, камерцыйны банк, Bank Polski, Bank Ludowy w Grodnie. У 1911 г., магчыма, тут жыў урач Стэфан Шумкоўскі (згодна з В. Саяпіным, урач Шумковіч у 1926 г. жыў у суседнім будынку). Акрамя таго, тут, магчыма, працавала яўрэйская школа Тарбут (магчыма, у доме №21). Пасля 1928 г. набыта Bankiem Ludowym. У 1959 г. - школа.

Будынак двухпавярховы з паўпадвалам, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Тарцовымі фасадамі прымыкае да суседніх будынкаў. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным і бакавым (з паўночнага боку) неглыбокімі рызалітамі. Па гарызанталі плоскасць фасада падзелена міжпаверхавымі і падаконнымі цягамі. Сцяна першага паверха члянёна прамавугольнымі аконнымі і 2-ма дзвярнымі праёмамі, у цэнтральным рызаліце 3 арачныя аконныя праёмы.