Шыфр
411Е000002_128
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Сацыялістычная, 23
Датаванне
1889 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом па вуліцы Сацыялістычная № 23 - магчыма, дом Рэйнгарта. Год пабудовы — 1900. Эклектыка.
Будынак размешчаны з водступам ад чырвонай лініі. Двухпавярховы з сутарэннямi, Г-падобны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя, пластыка стрыманая. На галоўным фасадзе, з паўднёвага боку, вугал акцэнтаваны лапаткай (на першым паверсе лапатка філянговая), паўднёва-ўсходні вугал мае характэрнае скругленне.