зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_130

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Сацыялістычная, 26

Датаванне

1889 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак па вуліцы Сацыялістычная № 26 пабудаваны ў канцы XIX ст. Складаецца з двух аб’ёмаў: прамавугольнага ў плане з падвалам (асноўнага аб’ёма) і двухпавярховай сучаснай прыбудовы. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, Г-падобны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. 

Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. З абодвух бакоў вылучаны руставанымі лапаткамі, якія фланкіруюць крайнія ваконныя і існаваўшыя на першым паверсе арачныя праёмы. З паўднёвага боку арачны праезд замураваны. Паверхi падзелены цягай.