Шыфр
411Е000002_132
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1899 - 1900 гг.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Сацыялістычнай № 32 - дом купца Уладзіміра Крэйцара, пабудаваны ў 1899 годзе, як жылы. Быў двухпавярховы з падвалам і крыты жалезным дахам. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У 2001-2003 гг. будынак рэканструяваны. Пад час рэканструкцыі, улічваючы нездавальняючы тэхнічны стан, гістарычны будынак быў разабраны і затым адноўлены з новага матэрыялу з захаваннем гістарычнага вобліку.
Уяўляе сабой прыклад шэраговай жылой забудовы гістарычнага цэнтру г. Гродна. Будынак двухпавярховы з цокальным паверхам i мансардай прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю, вылучаны трымя несапраўднымі вузкімі рызалітамі.