Шыфр
411Е000002_134
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Сацыялістычная, 33А
Датаванне
1889 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом па вуліцы Сацыялістычная № 33А пабудаваны ў 1910 годзе, як жылы дом. Эклектыка.
Размешчаны ў глыбіні квартала. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад, арыентаваны на вул. Сацыялістычную, падзелены цягай.
У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся, толькі мелася пашкоджанне ад артылерыйскага снарада на заходняй сцяне, у дрэнным стане былі драўляныя міжпаверхавыя перакрыцці і дах.
У 1945 г. быў распрацаваны праект рэканструкцыі будынка з прыстасаваннем пад жылы дом Камунбанка. Праект распрацоўваўся ў комплексе з рэканструкцыяй побач размешчанага будынка былой сінагогі пад кантору банка. Аўтары праекта: архітэктар П. Бараноўскі і інжынер М. Рашко. Па праекту ў будынку былі запланаваны чатыры двухпакаёвыя кватэры, рабіліся новыя перакрыцці, дах, фасады тынкаваліся складаным растворам. Прадугледжвалася перабудова галоўнага фасада: у цэнтры быў запраектаваны рызаліт з галоўным уваходам. Сучасны выгляд будынка сведчыць, што ў гэтай частцы праект не быў рэалізаваны.