Шыфр
411Е000002_135
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Датаванне
1900 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак двухпавярховы, з мансардай, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Першапачатковы выгляд зменены пад час капітальнага рамонта ў 1970-я гг. (фасады былі нетынкаваныя, дэкор цагляны). Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Галоўны фасад па вул. Кірава падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнiзам. Прамавугольныя ваконныя і дзвярныя праёмы на першым паверсе ў простых ліштвах падкрэслены падаконнай цягай. На другім паверсе ваконныя праёмы ў ліштвах з падаконнымі карнізнымі паяскамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён