Шыфр
411Е000002_138
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1910 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак па вул. Сацыялістычнай № 42 пабудаваны ў 1910 годзе. Будынак аднапавярховы з мансардай, Г-падобны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад на флангах вылучаны руставанымі лапаткамі. Фасадная сцяна прарэзана лучковымі аконнымі праёмамі, падкрэсленымі падаконнымі філёнгамі, міжаконныя прасценкі аформлены гарызантальным рустам. Завершаны фасад прафіляваным карнізам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён