Шыфр
411Е000002_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Васілька, 10
Датаванне
1890 - 1891 гг.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Лячэбны корпус па вул. Васiлька, 10 (iнв. № 400/С-1273) – двухпавярховы будынак (1891 год пабудовы), выцянуты ўздоўж вулiцы Васiлька. Уключае, як можна меркаваць па дэкараваннi фасадаў, два асобныя будынкi. Дом быў пабудаваны як даходны (здаваўся ў арэнду пад жыллё). Некаторы час у гэтым доме жыў кiраўнiк крымiнальнай палiцыi Гродна. Пачынаючы з 1911 года ў доме трымаў прыватную практыку ўрач Хазан Самуэль. Да будынка ў савецкi час прыбудавана прыбудова для аптэчнага кiёска, плошчай 10 кв.м.