Шыфр
411Е000002_140
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1871 г.
Стыль
Эклектыка
Дом па вул. Сацыялістычная № 54 пабудаваны ў 1892 годзе і месціцца на былым пляцы драўлянага палаца ваяводы.
Паводле інвентарызацыі 1910 г. на пляцы існавалі мураваны двухпавярховы крыты бляхай дом, мураваны аднапавярховы флігель і 4 драўляныя свірны. У доме былі жылыя кватэры, 2 лаўкі.
Па звестках БТІ жылы дом датуецца 1892 г. З пэўнай доляй верагоднасці можна дапусціць, што ў 1871 г. была пабудавана паўднёвая частка існуючага будынка. Паўночны аб'ём, верагодна, быў дабудаваны ў 1920-я гг. Падчас капітальнага рамонта ў 1979 г. часткова страчаны дэкор і пераробкамі скажоны першапачатковы выгляд будынка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён