Шыфр
411Е000002_141
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом па вул. Сацыялістычная № 56а пабудаваны ў 1900 годзе. Эклектыка.
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi Г-падобны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя, дэкор страчаны. Фрагменты дэкора захаваліся на тарцовым паўночным фасадзе. Фасад фланкіраваны лапаткамі, падзелены міжпаверхавай цягай. Прамавугольныя аконныя праёмы замураваныя, на другім паверсе захаваліся падаконныя карнізы і філёнгі.