Шыфр
411Е000002_143
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1890 г.
Стыль
Эклектыка
Дом па вуліцы Сацыялістычная № 62 пабудаваны ў 1890 годзе ў эклектычным стылі.
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi П-падобны ў плане. Асноўны аб'ём накрыты двухсхiльным дахам, бакавыя крылы - аднасхільнымі дахамі. Галоўны фасад патынкаваны, мае сiметрычна-восевую кампазіцыю. На восi сiметрыi размешчана арка, фланкiраваная лапаткамi. Абрамленне аркі і лапаткі на першым паверсе руставаныя.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён