Шыфр
411Е000002_145
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Аднапавярховы з падвалам і мансардай прамавугольны ў плане будынак. Сцены неатынкаваныя. Галоўны фасад крапаваны руставанымi лапаткамi. Лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамi, прамымi сандрыкамi i падаконнымi нiшамi. Завершаны фасад карнізам. На тарцовым фасадзе з заходняга боку балкон мансарды з каванай агароджай. Пад балконам дзвярны праём. Тарцовы фасад завершаны двухсхільным шчытом, прарэзаным аконнымі праёмамі і па кутах арачнымі "продухамі". Праёмы акон і "продухаў" падкрэслены падаконнымі карнізамі. Захавалася аконная сталярка, філянговыя дзверы. Жылы дом пабудаваны на пачатку ХХ ст. Простая эклектыка.