Шыфр
411Е000002_148
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Студэнцкая, 9
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом па вуліцы Студэнцкая № 9 пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Трохпавярховы, перабудаваны з двухпавярховага будынак. Сцены не атынкаваныя. Аконныя праёмы паверхаў прамавугольныя, з прамымі сандрыкамі акон 2-га паверха. Гладкая плоскасць сцяны прарэзана падаконнымі цягамі, руставанымі пілястрамі, падаконнымі карнізамі 2-га паверха. На 2-м паверсе - балкон з ажурнай агароджай на літых кранштэйнах. На дваровым фасадзе вугал будынка зрэзаны, што характэрна для дамоў канца 19 - пачатку 20 ст. для заезда ў двор экіпажаў.