Шыфр
411Е000002_149
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Студэнцкая, 11
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Стыль
эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Студэнцкай № 11 пабудаваны ў канцы XIX ст. (1900 г.). У 1910 г. дом быў аднапвярховы з мезанінам, падвалам, прамвугольны ў плане, са схільным дахам, які быў пакрыты бляхай. Сцены будынка былі неатынкаваныя, дэкор выкананы з цэглы. Валодаў ім Іван Недапіцкін. У пасляваенны час замест мезаніна быў надбудаваны 2-гі наверх. Усіх акон было 14, з іх 3 у мансардзе, адзін балкон. У савецкі час у 1968-1972 гг. замест мезаніна надбудаваны другі паверх.