Шыфр
411Е000002_150
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Тэлеграфнай, 3 быў пабудаваны ў канцы ХІХ ст. у стылі эклектыка. Згодна «Описям недвижимого имущества домовладельцев г. Гродно за 1910 год» гэта быў новы каменны з мезанінам дом, крыты бляхай. Акрамя жылога дома ў склад домаўладання ўваходзіў новы аднапавярховы каменны хлеў, крыты чарапіцай. Частка кватэры здаваліся ў найм.
У пасляваенны час мансардны паверх быў перабудаваны на другі паверх з боку дваровага фасада, у будынку размясціўся Гродзенскі вузел электрасувязі.
Зараз гэта прамавугольны ў плане, з боку вул. Тэлеграфнай аднапавярховы, з боку двара - двухпавярховы будынак, накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя, вырашаны плоска, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны карнізам.