Шыфр
411Е000002_16
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Васілька, 10/2
Датаванне
1890 - 1981 гг.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Другі лячэбны корпус па вул.Васілька №10/2 (інв. № 400/С-91025) – двухпавярховы будынак (1891 г. пабудовы), павернуты да вуліцы Васілька ўваходнай групай. Двухпавярховы, магчыма першапачаткова не атынкаваны будынак. Складаецца з двух вялікіх аб’ёмаў, выцянутых уздоўж вуліцы Васілька і ўглыб двара. Карніз і дэкарацыйныя міжпаверхавы і падаконны паясы прафіляваны сухарыкамі. Вокны аздоблены цаглянымі ліштвамі. Сцены будынка да міжпаверхавага карніза пакрытыя рустоўкай. Паўкруглыя франтоны над другім паверхам дэкараваны раслінным арнаментам. Да сярэдзіны XX ст. на вуліцу выходзіў балкон, які не захаваўся. У двары дома захавалася два арыгінальныя літыя балконы з чыгуннымі парэнчамі. Таксама на вокнах захавалася арыгінальная сталярка.