Шыфр
411Е000002_167
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1909 г.
Стыль
Эклектыка з элементамі мадэрна
Будынак аднапавярховы з мансардай, прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Галоўны і бакавыя фасады патынкаваны, у выніку праведзенай рэканструкцыі мадэрнізаваны. Галоўны фасад крапаваны пілястрамі, прарэзаны 2-ма прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Форма праёмаў зменена, раней былі лучковыя. Завершаны фасад аркатурным поясам і развітым карнізам са ступеньчатымі сухарыкамі.
Да 1995 г. дом заставаўся ў здавальняючым стане. Рамонт 1995 г. з дабудовай другога паверху парушыў цэльнасць усяго аб'ёма і кампазіцыі галоўнага фасада.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён