зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_169

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Урыцкага, 12

Датаванне

1911 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак па вул. Урыцкага № 12 - комплексная пабудова ў эклектычным стылі. Згодна інвентару 1910-15 гг. дом з флігелямі ўзведзены у 1910 г., яго ўладальнікам з'яўляўся Эпштэйн Меер. 

Пасля Другой сусветнай вайны асноўны аб’ём, размешчаны ўздоўж вуліцы, быў разабраны. Арыентавана, ў 1950-60 гг. на гэтым месцы быў узведзены аб’ект грамадзянскай абароны - падземнае сховішча. 

Дваровы флігель, які знаходзіцца ва ўнутраным двары, у 1970-я гады выкарыстоўваўся як склад кандытарскага цэха прадпрыемства “Ваенсэрвіс”. Апошнія гады будынак не эксплуатаваўся і знаходзіўся ў аварыйным стане. У 2004 годзе разабраны. 

Другі флігель размешчаны ў глыбіні двара ў паўночнай яго частцы. Да 2006 года выкарыстоўваўся пад жылыя кватэры. У 2006 годзе будынак быў набыты ГТАА “Фобус” і адселены. Не эксплуатаваўся да пачатку будаўніча-мантажных работ. У 2011 годзе пабудова разабрана з умовай паслядоўнага аднаўлення.