Шыфр
411Е000002_172
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1910 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вуліцы Урыцкага № 14 пабудаваны ў 1910 годзе. Эклектыка. Магчыма ў 1907 г. тут стаяў дом Эпштэйна.
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады нетынкаваныя. Па краях галоўны фасад вылучаны парамі плоскіх лапатак. Па гарызанталі падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнiзам з сухарыкамі. Прамавугольныя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі, падаконнымі цягамі і нішамі.