Шыфр
411Е000002_173
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Урыцкага, 17
Датаванне
1910 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Урыцкага №17 пабудаваны ў 1910 годзе. Эклектыка. Магчыма, на 1907 г. тут стаяў дом Орліса.
У 1910 г. будынак характыразаваўся як аднапавярховы з сутарэннямі, накрыты бляхай. Дом і флігель выкарыстоўваліся як жылыя.
У магістрацкім пашпарце за 1924 г. буднак пазначаны як аднапавярховы, але ўжо накрыты дахоўкай. Стан двухпавярховага флігеля адзначаны як дрэнны. На першым паверсе былі склады, на другім кватэры. Абодва дамы разам мелі адну прыхожую, 7 пакояў, 5 печак, 14 акон. Другі паверх над домам № 17 мог быць надбудаваны ў 1930-я гг.