Шыфр
411Е000002_26
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1888 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Віленскай № 1 — т.з. Турэцкая кавярня, ЗАГС, бар “Віленскі” па сучаснаму прыстасаванню.
Будынак трохпавярховы з сутарэннямi, складаны ў плане (блізкі да літары П), накрыты двухсхiльным (бакавое ўсходняе крыло) вальмавым дахам. Сцены атынкаваныя, пластыка стрыманая. Галоўны фасад, арыентаваны на вул. Віленскую, члянёны ў цэнтры аркай. У запаўненні аркі і дзвярнога праёма захаваліся металічныя вароты з ажурнымі ўстаўкамі і філянговыя з фрамугай і зашкленнем дзверы.