Шыфр
411Е000002_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1909 г.
Стыль
Эклектыка
Пабудаваны ў 1909 г. у стылі эклектыкі. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Дэкаратыўная аздоба сканцэнтравана на парадным фасаде будынка. Збоку далучаны ўваходна-лесвіцавы аднапавярховы модуль, завершаны фігурным атыкам і аздоблены разнымі дзвярамі. У 1924-1926 гг. тут жыла польская пісьменніца Зоф'я Налкоўская (1884-1954). У 1988 г. на доме ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Зоф'і Налкоўскай з барэльефным партрэтам пісьменніцы працы скульптара Ул. Церабуна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён