Шыфр
411Е000002_32
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1886 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак па вул. Гараднічанская № 19 — Год пабудовы — 1886. Гаспадаром дома ў 1901 г. быў вядомы выдавец літаратуры на ідыш, які надрукаваў у тым ліку і вершы Найдуса. Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. На галоўным фасадзе, асіметрычна з правага (паўночнага) боку, размешчана праезная арка. Фасадная сцяна падзелена міжпаверхавай цягай, завершана карнізам. Дваровы фасад вылучаны ў цэнтры невялікім рызалітам з блокам лесвічнай клеткі. Рызаліт завершаны трохвугольным франтонам, у тымпане якога пазначаны 1886 г.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён