Шыфр
411Е000002_45
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам.
Фасады патынкаваныя, цокаль абліцаваны пліткай (кабанчык). Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Вылучаны бакавымі і цэнтральным неглыбокімі рызалітамі. Бакавыя рызаліты завершаны трохвугольнымі франтонамі, схілы якіх акаймаваны шматслойнымі карнізамі. Цэнтральны, вузейшы рызаліт завершаны фігурным (скругленым) франтонам, фланкіраваным слупкамі. Яскравы прыклад эклектыкі ў ансамблі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён