Шыфр
411Е000002_63
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1835 г.
Будынак па вуліцы Сацыялістычнай № 15 (вул. Карбышава, 1/1). Двухпавярховы прамавугольны ў плане часткова з падвалам жылы будынак пабудаваны ў 1835 г., як аднапавяховы цагляны будынак з мезанінам на падмурках былога драўлянага палаца князёў Сангушкаў. Другі паверх надбудаваны ў 50-х гг. ХХ ст. Аўтэнтычны архітэктурны дэкор страчаны. Фасады атынкаваныя. На 1910 г., верагодна дом належыў Зальцману. Магчыма, з 1924 г. тут працавала крама электратэхнічных матэр'ялаў Леанарда Тайхерта.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён